Адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека “
21 верасня ў 17.00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта членаў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Жыццё чалавека ” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. Аўтары розных пакаленняў, сабраных у адной экспазіцыйнай прасторы, выклікаюць наведвальнікаў на разважанні і вядуць дыялог паміж сабой. У экспазіцыі прадстаўлены работы старэйшага пакалення, пераасэнсаванне традыцый і новая мова выяўленчага мастацтва маладых мастакоў. Асацыятыўная форма вобразнай інтэрпрэтацыі становіцца асновай творчай практыкі мастакоў Магілёўшчыны. Мастакі не толькі адлюстроўваюць рэальны, дакументальны факт, але і ставяць пэўную…
>>>