Беларусь 4. Магілёў – вiдэа з выставы “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары…
>>>Тэатралізаваная пастаноўка “Ключы ад мінулага” ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Нясумныя выхадныя ў выставачнай зале на гэты раз прайшлі ў рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня сям’і.
>>>Ключы прыадчыняюць для наведвальнікаў «Ночы музеяў» заслону часу, расказваюць пра таямніцы мінулага. Ключы рэальныя і сімвалічныя адчыняюць галоўныя дзверы ў будынак Ратушы, патайныя дзверцы, куфры і камоды, дзе захоўваюцца гістарычныя каштоўнасці. Кожнае пражытае намі імгненне – гэта ўжо гісторыя, меркай якога з’яўляюцца незвычайныя гадзіны, яны знаходзяцца ў вежы Ратушы і адмераюць час розных эпох. Захавальнік Часу – Магілёў, зверху аглядае Магілёў і запамінае ўсё, што адбываецца, каб захаваць кожны момант сучаснай гісторыі для будучых пакаленняў. У праграме: Ратуша – тэатральная пастаноўка “Ключы ад мінулага”; – тэматычная пляцоўка “Традыцыйныя віды рамёстваў”;…
>>>У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава памяці члена Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч, будучы студэнтам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, у Мінску пазнаёміўся з будучай жонкай, а пасля заканчэння яны па накіраванні прыехалі ў Магілёў. Тут аўтар і пакахаў гэты зялёны куток горада.
>>>📌Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!! Выставачная зала запрашае вас на выставу памяці сябра Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў Валгаградзе, скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча ім. К.А.Савіцкага, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай графіцы (літаграфія, акварэль) і жывапісе. За гады творчай дзейнасці напісаў мноства твораў, якія можна назваць сюітай у колеры. Усё цудоўнае побач – такім было яго жыццёвае крэда, а адным з любімых мясцін у Магілёве – Падніколле. Менавіта там Валерый Мікалаевіч знайшоў сябе як мастак, таму любімым жанрам быў пейзаж, сюжэты для…
>>>Інфакіёск музея гісторыі Магілёва папоўніўся цікавым рэсурсам. Па просьбам магілёўцаў была адцыфавана кніга «Хроника белорусского города Могилева А. Трубницкого, М. Трубницкого», якую перадаў ў 1994 годзе вядомы магілёўскі пісьменнік і педагог, удзельнік абароны Магілёва 1941 года Міхаіл Іосіфавіч Шульман перад эміграцыяй у ЗША. Гэта першае асобнае і скарочанае выданне гарадской хронікі горада Магілёва, якая стваралася на працягу XVII – XIX стагоддзяў і якая ахоплівае перыяд з 1526 па 1856 год. Яна з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнага жыцця Магілёва на працягу некалькіх стагоддзяў, змяшчае шмат унікальных звестак.…
>>>😍З надыходам цёплых дзён Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі гарадской Ратушы. 👆 Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, можна атрымаць асалоду ад жывапісных відаў горада і яго наваколля, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны відарыс выдаленых аб’ектаў з вялікай вышыні агляду. Калі мяняеш кут агляду, нават роднае і звыклае выклікае новыя ўражанні. Хто з нас адмовіцца зірнуць на родны горад пад іншым ракурсам. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя панарамныя віды на Задняпроўе і жывапісную лукавіну галоўнай…
>>>