# play Выставачная зала Выставы Навіны

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”

З 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”, прысвечаны Году міру і стварэння. Гэта штогадовы традыцыйны праект. З 2017 года адбылося пяць пленэраў, у якіх удзельнічалі не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі многіх краін свету. У арт-пленэры 2023 года прымуць удзел мастакі з Расіі, Турцыі, Узбекістана. Беларусь прадставіць Аксана Еўдакіменка, член магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў.

І зноў новы погляд на Магілёў: працы арт-пленэра гэтага года будуць розныя па тэхніцы і стылі – гэта рэалістычныя пейзажы Юліі Жукавай і Алены Бражуненка, перфомансы з цудоўнымі абстрактнымі карцінамі вядомага турэцкага мастака Архана Джэбраілаглу, максімальна дакладныя творы Алішэра Алікулава, прадстаўніка Узбекістана. Гэта будзе яскравы, незвычайны праект, які ведаюць не толькі ў Беларускай арт прасторы, але і за межамі нашай краіны.

Па выніках арт-пленэра ў выставачнай зале ЎК “Музей гісторыі Магілёва” з 02.06 па 05.07. пройдзе прэзентацыя работ удзельнікаў.