17 красавіка творчая cустрэча з народнай артысткай Беларусі, Нінай Шарубінай.
Дарагія сябры!!! 17 красавіка ў гарадской Ратушы адбудзецца творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Нінай Шарубінай. Ніна Шарубіна дэбютавала на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1998 годзе. Салісткай гэтага тэатра спявачка стала ў 2002-м. Яе ўнікальнаму голасу (лірыка-драматычнае сапрана) падуладныя самыя складаныя партыі сусветнага рэпертуару, а кожная роля на сцэне-шэдэўр. Яна спявала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швейцарыі і інш. На сустрэчы з нашай зямлячкай, у гледачоў будзе магчымасць атрымаць асалоду ад не толькі цудоўнага выканання,…
>>>