# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава памяці Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”

📌Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!!
Выставачная зала запрашае вас на выставу памяці сябра Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў Валгаградзе, скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча ім. К.А.Савіцкага, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай графіцы (літаграфія, акварэль) і жывапісе. За гады творчай дзейнасці напісаў мноства твораў, якія можна назваць сюітай у колеры. Усё цудоўнае побач – такім было яго жыццёвае крэда, а адным з любімых мясцін у Магілёве – Падніколле. Менавіта там Валерый Мікалаевіч знайшоў сябе як мастак, таму любімым жанрам быў пейзаж, сюжэты для якога чэрпаў з роднай прыроды і прапускаў праз свае пачуцці. Пасля гэтыя пачуцці, пераламаныя ў яго душы, мастак выказваў на сваіх палотнах, каб данесці да гледачоў. У экспазіцыі больш за 60 твораў.
📌Адкрыццё міні-арт-праекта адбудзецца 3 траўня ў 17:00, а працягнецца ён да 28 траўня.