Category: Навіны
Як правесці выходныя з карысцю???
💥Як правесці выходныя з карысцю??? Гэтым пытаннем задаюцца многія…. 📌Вядома ў выставачнай зале, наведаўшы выставачны праект «Партрэт часу», які знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. 📌Экспазіцыя дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей – сведкаў эпохі. 📌Як бы ні развівалася лічбавае мастацтва, здымак з фотакамеры ніколі не заменіць партрэт, напісаны пэндзлем майстра. 📌Асобай каштоўнасцю выставы з’яўляецца праца легендарнага прадстаўніка «Парыжскай школы» Хаіма Суціна – партрэт «Ева». Праца прыцягвае, зачароўвае сваёй энергетыкай. Кожны, хто глядзіць на яе, адчувае…
>>>УК “Музей гісторыі Магілёва” віншуе з надыходзячым 8 сакавіка!!!
Мілыя жанчыны!!! Адміністрацыя УК “Музей гісторыі Магілёва” віншуе вас з надыходзячым 8 сакавіка!!! І ў гонар свята запрашаем усіх жадаючых наведаць 8 сакавіка выставачны праект “Партрэт часу” з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка па адрасе: вул.Болдзіна, 1 (выставачная зала) з 11.00 да 19.00.
>>>Нясумныя выходныя ў выставачнай зале!!!
💥Нясумныя выходныя ў выставачнай зале!!! 📌 У суботу ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася лекцыя-прэзентацыя ў рамках выставы “Партрэт часу” з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, якую правёў куратар праекта, мастак, мастацтвазнаўца Аляксандр Уладзіміравіч Зінкевіч. 📌 Напярэдадні вясны… Майстар-клас “Партрэт цудоўнай дамы” правёў Міхаіл Віктаравіч Максімаў, прадстаўнік Магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. Маляванне сангінай: тэхніка і асаблівасці.
>>>У Магілёве адкрыўся выставачны праект “Партрэт часу”
У Магілёве адкрыўся выставачны праект “Партрэт часу”. Гэта кароткая, але вельмі яскравая анталогія гэтага жанру, якая дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей – сведкаў эпохі. Экспазіцыя знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. Яна ўключае творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, а таксама работы сучасных аўтараў.
>>>Выстава твораў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Партрэт часу”
З 3 сакавіка ў выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адкрываецца выстава твораў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Партрэт часу”. Экспазіцыя ўключае ў сябе 47 твораў, аўтарамі якіх з’яўляюцца – легендарны прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін і знакаміты Лявон Бакст, вядомы партрэтыст і сцэнограф, наватар у тэатральнай дэкарацыі, мастак, “ап’янілы Парыж”, члены творчага аб’яднання “УНОВИС” Леў Юдзін, Яўгенія Магарыл. Можна ўбачыць працы яскравага прадстаўніка рамантызму Валянціна Ваньковіча; карціны Іосіфа Аляшкевіча, які ўвайшоў у гісторыю еўрапейскай культуры ў якасці прызнанага мэтра гістарычнага і партрэтнага жанру, выбітнага Юдэля Пэна, а таксама працы…
>>>21 лютага – Мiжнародны дзень роднай мовы
Запрашаем усіх далучыцца да святкавання дня роднай мовы! Размаўляйце разам з намі…
>>>Майстар клас і творчы вечар Ірэн Лосевай.
Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»: 📌Майстар клас і творчы вечар Ірэн Лосевай.
>>>На «Беларусь 4. Магілёў» – Магілёўская мастачка Марына Несцярук аб жыцці і творчасці.
«Дазвольце расказаць…» на «Беларусь 4. Магілёў» – Магілёўская мастачка Марына Несцярук аб жыцці і творчасці.
>>>Пайшла з жыцця мастак Марына Уладзіміраўна Несцярук.
Калектыў установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» глыбока смуткуе наконт заўчаснага скону мастака музея Марыны Уладзіміраўны Несцярук і выказвае глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.
>>>