# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале!!!

💥Нясумныя выходныя ў выставачнай зале!!! 📌 У суботу ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася лекцыя-прэзентацыя ў рамках выставы “Партрэт часу” з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, якую правёў куратар праекта, мастак, мастацтвазнаўца Аляксандр Уладзіміравіч Зінкевіч. 📌 Напярэдадні вясны… Майстар-клас “Партрэт цудоўнай дамы” правёў Міхаіл Віктаравіч Максімаў, прадстаўнік Магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. Маляванне сангінай: тэхніка і асаблівасці.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

У Магілёве адкрыўся выставачны праект “Партрэт часу”

У Магілёве адкрыўся выставачны праект “Партрэт часу”. Гэта кароткая, але вельмі яскравая анталогія гэтага жанру, якая дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей – сведкаў эпохі. Экспазіцыя знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. Яна ўключае творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, а таксама работы сучасных аўтараў.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава твораў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Партрэт часу”

З 3 сакавіка ў выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адкрываецца выстава твораў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Партрэт часу”. Экспазіцыя ўключае ў сябе 47 твораў, аўтарамі якіх з’яўляюцца – легендарны прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін і знакаміты Лявон Бакст, вядомы партрэтыст і сцэнограф, наватар у тэатральнай дэкарацыі, мастак, “ап’янілы Парыж”, члены творчага аб’яднання “УНОВИС” Леў Юдзін, Яўгенія Магарыл. Можна ўбачыць працы яскравага прадстаўніка рамантызму Валянціна Ваньковіча; карціны Іосіфа Аляшкевіча, які ўвайшоў у гісторыю еўрапейскай культуры ў якасці прызнанага мэтра гістарычнага і партрэтнага жанру, выбітнага Юдэля Пэна, а таксама працы…

>>>
# play Навіны

Пайшла з жыцця мастак Марына Уладзіміраўна Несцярук.

Калектыў установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» глыбока смуткуе наконт заўчаснага скону мастака музея Марыны Уладзіміраўны Несцярук і выказвае глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава-аўтапартрэт «Я»

З 9 лютага ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» выстава-аўтапартрэт «Я». Запрошаныя ўдзельнікі – творча адораныя жыхары Магілёва і вобласці. Гэта ўнікальная магчымасць супрацоўніцтва ў адным творчым праекце самадзейных і прафесійных мастакоў. Экспазіцыя аб’ядноўвае работы сарака аўтараў, выкананых у розных стылях і тэхніках, жанрах і арт-праявах. Удзельнікамі праекта будуць арганізаваны мерапрыемствы па правядзенні майстар-класаў і музычна-паэтычных сустрэч. У перыяд правядзення выставы ўсе наведвальнікі змогуць прагаласаваць за ўпадабаную працу ў некалькіх намінацыях. Падчас урачыстага закрыцця, па выніках галасавання, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў ганаровымі граматамі і сувенірамі. Выстава будзе дзейнічаць да 26…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»: 📌майстар клас Аксаны Красніцкай і Лідзіі Трызонавай «Кавейныя ілюзіі» з выкарыстаннем кавы для ўвасаблення творчых ідэй і фантазій, 📌майстар-клас Наталлі Салдаценкі «Фларыстычны калаж» (стварэнне фларыстычных калажаў з засушаных кветак і раслін).  

>>>