# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава твораў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Партрэт часу”

З 3 сакавіка ў выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адкрываецца выстава твораў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Партрэт часу”.

Экспазіцыя ўключае ў сябе 47 твораў, аўтарамі якіх з’яўляюцца – легендарны прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін і знакаміты Лявон Бакст, вядомы партрэтыст і сцэнограф, наватар у тэатральнай дэкарацыі, мастак, “ап’янілы Парыж”, члены творчага аб’яднання “УНОВИС” Леў Юдзін, Яўгенія Магарыл. Можна ўбачыць працы яскравага прадстаўніка рамантызму Валянціна Ваньковіча; карціны Іосіфа Аляшкевіча, які ўвайшоў у гісторыю еўрапейскай культуры ў якасці прызнанага мэтра гістарычнага і партрэтнага жанру, выбітнага Юдэля Пэна, а таксама працы многіх іншых таленавітых майстроў.

У экспазіцыі прадстаўлены творы аўтараў – нашых сучаснікаў: Уладзіміра Тоўсціка, Уладзіміра Зінкевіча, Уладзіміра Савіча, Юрыя Якавенкі і іншых.

Выстава працягнецца да 30 красавіка.

Рэжым працы: серада-нядзеля з 11.00 да 19.00; панядзелак, аўторак – выходныя.