# play Выставачная зала Выставы Навіны

У Магілёве адкрыўся выставачны праект “Партрэт часу”

У Магілёве адкрыўся выставачны праект “Партрэт часу”. Гэта кароткая, але вельмі яскравая анталогія гэтага жанру, якая дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей – сведкаў эпохі.

Экспазіцыя знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. Яна ўключае творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, а таксама работы сучасных аўтараў.