# play # Ратуша Навіны

Адцыфавана кніга «Хроника белорусского города Могилева А. Трубницкого, М. Трубницкого»

Інфакіёск музея гісторыі Магілёва папоўніўся цікавым рэсурсам. Па просьбам магілёўцаў была адцыфавана кніга «Хроника белорусского города Могилева А. Трубницкого, М. Трубницкого», якую перадаў ў 1994 годзе вядомы магілёўскі пісьменнік і педагог, удзельнік абароны Магілёва 1941 года Міхаіл Іосіфавіч Шульман перад эміграцыяй у ЗША.

Гэта першае асобнае і скарочанае выданне гарадской хронікі горада Магілёва, якая стваралася на працягу XVII – XIX стагоддзяў і якая ахоплівае перыяд з 1526 па 1856 год. Яна з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнага жыцця Магілёва на працягу некалькіх стагоддзяў, змяшчае шмат унікальных звестак.

У 1822 г. канцэлярскі служачы магілёўскага Галоўнага Суда і аматар гісторыі Мікалай Гартынскі пазнаёміўся з Міхаілам Трубніцкім — тагачасным уладальнікам і захавальнікам старой сямейнай хронікі на польскай мове пра магілёўскія падзеі пачынаючы з XVI ст. і нават раней, якую вялі яшчэ бацька яго і дзед. Для Гартынскага ўладальнік рукапісу зняў «літаральна дакладную копію». Пры гэтым туды не трапілі весткі, якія не датычыліся гісторыі Магілёва, і звесткі аб пачынальніку хронікі – члене гарадскога магістрата «лаўніку і купецкім старасце» Трафіме Сурце. Пазней высветліцца, што копія была больш чым удвая менш арыгінала.

М. Гартынскі хроніку пераклаў з польскай мовы, дадаў сваю прадмову і дапаўненні «з іншых крыніц, у тым ліку гісторыка-тапаграфічнае апісанне Магілёва, заснаванае на паданнях пісьменнікаў і памяці перакладчыка». Гартынскі паведаміў, што арыгінал згублены, хоць ён у той час знаходзіўся ў Імператарскай публічнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбурзе, магілёўскі краязнаўца Геранім Філіповіч ў 1968 г. “знайшоў” хроніку там, дзе яна праляжала амаль стагоддзе.

У наступнай зале можна дадаць уражанняў і пабачыць і яскравую ілюстрацыю да падзей Паўночнай вайны, апісаных у Хроніцы, якую выканаў магілёўскі мастак Васіль Камароў.

Запрашаем аматараў гісторыі да знаёмства з самай вядомай магілёўскай хронікай!