Званы вечар у Ратушы.
На “Званы вечар у Ратушы” былі запрошаны дамы суполкі суары “Пра што гавораць жанчыны”. У кожнай мілай асобы была магчымасць прадставіць свае інтарэсы, захапленні, сацыяльныя і творчыя праекты, пашырыць кола зносін і дзелавога партнёрства. Супрацоўнікі музея правялі экскурсію па экспазіцыі з элементамі квэста. Выступленне ансамбля народных інструментаў “Бас-Данс” унесла сваю атмасферу свята.