# play Навіны

Тыдзень нулявога траўматызму

З 22 па 26 красавiка 2024 года КК “Музей гісторыі Магілёва” ў адпаведнасці з планам, зацверджаным начальнікам упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама М.У. Кляпчуковай, праводзіць мерапрыемствы “Тыдня нулявога траўматызму”.

Мерапрыемства “Тыдзень нулявога траўматызму” праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

У рамках мерапрыемства ва ўстанове трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу забеспячэнню:
• бяспекі работнікаў на працоўных месцах;
• адпаведнасці абсталявання патрабаванням заканадаўства аб ахове працы;
• работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, сродкамі якія змываюць і абясшкоджваюць;
• арганізацыі кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах;
• захавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі.