Музейная сустрэча “Сапёрам нельга памыляцца”
16 лютага ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася патрыятычная музейная сустрэча “Сапёрам нельга памыляцца”, арганізаваная і праведзеная навуковым супрацоўнікам музея, афіцэрам запасу Хаванскім П.I. пры садзейнічанні ваеннаслужачых ВЧ 63615. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абаронцы Айчыны. На ім прысутнічалі навучэнцы УА “МГЭПТК”; УА “СШ №5”; УА “СШ №11”; УА “СШ № 12”; УА “СШ № 17”; УА “Гімназія № 4”.
У рамках мерапрыемства прайшлі:
– Паказ інфармацыйнага фільма і слайдаў пра слаўную гісторыю РСЧА, Савецкай Арміi, аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, ваенных навучальных ўстановах Рэспублікі Беларусь.
– Сустрэча з палкоўнікам запасу Ягурам Андрэем Георгіевічам, непасрэдным удзельнікам работ па размініраванні і абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў у нашы дні.
– Дэманстрацыя унікальных фотаматэрыялаў і слайдаў, зробленых падчас работ па абясшкоджванню выбухованебяспечных прадметаў і пры іх ліквідацыі.
– Музейныя заняткі з удзелам ваеннага рэканструктара, дэманстрацыяй форменнага адзення, амуніцыі, ахолашчаных узораў зброі ваеннага перыяду і абясшкоджаных выбухованебяспечных прадметаў, з расповедам пра некаторыя асаблівасці армейскага жыцця і салдацкага побыту.
Адкрыў патрыятычнае мерапрыемства навуковы супрацоўнік музея Хаванскі Пётр Іванавіч, які выступіў з інфармацыяй аб ганаровай і патрэбнай для нашай Радзімы прафесіі афіцэра, аб тым, у якіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь яе можна набыць, якімі рысамі характару, ведамі і навыкамі павінен валодаць вайсковец.
Ветэран-сапёр палкоўнік запасу Ягур А.Г. распавёў навучэнцам аб тым, як стаў афіцэрам, аб адказнай і небяспечнай службе сапёра, аб рыштунку, неабходным пры размініраванні, аб характарыстыках боепрыпасаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, катэгорыях выбухованебяспечных прадметаў, якую небяспеку яны ўяўляюць, якія меры неабходна прымаць пры іх выяўленні, а таксама якім чынам вырабляецца ліквідацыя ВНП.
Навучэнцы праявілі непадробную цікавасць да тэм мерапрыемства, уважліва слухалі і актыўна ўдзельнічалі ў музейных занятках.