# play # Ратуша Навіны

21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

У свете налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

У гэты дзень у Музеі гісторыі Магілева пройдуць музейныя заняткі “Магдэбургскі Магілеў”, “Драўляныя дзівосы”. На працягу ўсяго тыдня экскурсіі будуць праводзіцца на беларускай мове.