Квэст “Таямніцы роднага горада” для працуючай моладзі.
Установы культуры горада Магілёва актыўна падключыліся да ініцыятывы гарадскога камітэта ГА “БРСМ” па правядзенні квэста “Таямніцы роднага горада” для моладзі, якая працуе.
Не застаўся ўбаку і Музей гісторыі Магілёва, на базе якога 25 жніўня адбылося адкрыццё квэста. Пасля ўступнай інструкцыі і раздачы маршрутных лістоў, удзельнікам на старце было прапанавана пад музыку выканаць комплекс танцавальна-аздараўленчых практыкаванняў, бо наперадзе быў актыўны пешы маршрут па горадзе. Кожная ўстанова культуры рыхтавала для моладзі тэматычныя заданні.
На музейнай пляцоўцы трэба было знайсці ключавое слова, што і прымусіла ўдзельнікаў больш уважліва вывучыць экспазіцыю залы пасяджэнняў магістрата і войтаўскай залы ў Ратушы. Шмат для каго гэта было першым знаёмствам з Музеем гісторыі Магілёва.