Выставачная зала Выставы Навіны

Дабрачынная выстава “Сэрца на далоні”

26 лістапада 2020 г. у 13.00 Выставачнай зале адкрываецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Сэрца на далоні”. Удзел у выставе прынялі: Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва,  Магілёўская гарадская арганізацыя інвалідаў, фонд “Блакітныя берагі”, Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі і інш.

Выстава будзе праходзіць з 26 лістапада па 20 снежня, і ўваход на яе будзе бясплатным.

Усе выстаўленыя творы могуць быць куплены наведвальнікамі, атрыманыя сродкі будуць перададзены самім аўтарам работ.