Выставачная зала Выставы Навіны

Collection – Выстава-падарунак калекцыі Мікалая Зайцава

11 лістапада ў 17.00 у Выставачнай зале музея адкрые свае дзверы незвычайны выставачны праект. На працягу дзесяцігоддзяў магілёвец Мікалай Зайцаў збіраў мастацкія творы прафесійных мастакоў, а цяпер значную частку сваёй калекцыі ён перадае ў падарунак Музею гісторыі Магілёва. Асноўную частку работ складаюць творы блізкага сябра Мікалая Зайцава – расійскага мастака Андрэя Апухціна (с. Ільінскае, Маскоўскай вобл.), які часта наведваў Магілёў і воляй лёсу завяршыў тут свой жыццёвы шлях у 2001 г. Акрамя таго, у калекцыі прадстаўлены творы вядомых магілёўскіх аўтараў Б. Первунінскіх, І. Бяспалава, Ф. Кісялёва, В. Юрковай, А. Еўдакіменка, А. Ціткова, Генрыха і Уладзіслава Хасманаў.

Выстава будзе праходзіць да 22 лістапада.