# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы В. В. Камарова “Шчырасць адзіноты”

8 лістапада адбылося адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы вядомага магілёўскага жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў Васіля Васільевіча Камарова. У экспазіцыі “Шчырасць адзіноты” некалькі мастацкіх цыклаў і серый, творы жывапісу і графікі. Убачыць работы таленавітага майстра вы зможаце да 26 лістапада ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” (г.Магілёў, вул. Першамайская, 5-1.)

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект “Шчырасць адзіноты”

8 лістапада 2023 года, а 17-й гадзіне, у Выставачнай зале Установы культуры “Музей гісторыі горада Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Шчырасць адзіноты” сябра Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў Базыля Камарова. У экспазіцыі жывапісныя і графічныя творы аўтара, гэта некалькі мастацкіх цыклаў і серый, а таксама асобных твораў. Вялікая колькасць палотнаў мастака прысвечана магілёўскай даўніне і рэкаструкціі магілёўскіх краявідаў, прычым большасць твораў выкананыя з гістарычнай дакладнасцю. Мастацтва для Базыля Камарова – гэта сродак выяўлення сябе, свайго месца і сваёй значнасці ў гэтым часе. Ён запрашае Вас паглядзець на сябе ў…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Прастора міру і стварэння”

3 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставы “Прастора міру і стварэння” па выніках пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”. На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 твораў: не толькі работы, створаныя падчас пленэру, але і карціны з персанальных калекцый расійскіх мастакоў. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнёў, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, дэлегацыя расійскіх мастакоў, прадстаўнікі ТАА “Расійскі Клуб Праваслаўных Мецэнатаў”, кіраўнікі музеяў, педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі сферы культуры, грамадскасць. Выстава будзе дэманстравацца да 5 лістапада.

>>>
# play Выставы Гісторыя Навіны

Галерэя пад адкрытым небам “Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час”.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства на плошчы Адзінства, адкрылася галерэя пад адкрытым небам “Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час”. Экспазіцыя ўяўляе сабой своеасаблівы экскурс у мінулае і складаецца з некалькіх гістарычных блокаў – ад гістарычных панарам Магілёва на гравюрах, малюнкаў і фатаграфій горада да панарамных відаў сучаснага Магілёва, дзе кожная фатаграфія – гэта маленькая гісторыя: розныя гістарычныя падзеі, загадкавыя гарадскія вуліцы, простыя чалавечыя асобы , прыгожыя прыродныя пейзажы. Выстава дае магчымасць уявіць, якім бы быў наш горад. Дата заканчэння працы экспазіцыі не ўстаноўлена. Хочацца, каб як мага больш…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя на выставе “Зорная восень”

У выставачнай зале ЎК “музей гісторыі Магілёва” адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўніка магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў Веры Юрковай і студэнтаў Беларускага інстытута правазнаўства.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны арт-праект “Зорная восень”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.

31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

З 25.08 па 20.09 у Ратушы выстава Дар’і Ягоравай.

25 жніўня ў вежы гарадской Ратушы УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрылася выстава маладой фотамастачкі Дар’і Ягоравай. На выставе прадстаўлены шэраг мастацкіх фота-работ, зробленых на плёнкавы фотаапарат. Чорна-белая палітра абумоўлена канцэпцыяй сучаснай готыкі, якую сваім творчым бачаннем прадстаўляе Дар’я. Выцягнутыя сілуэты, гульні святла і ценяў, арыгінальныя кампазіцыйныя пабудовы дазваляюць пагрузіцца ў настрой фатаграфіі, адчуць намаляваную на фота атмасферу. Важным аспектам работ з’яўляецца фокус на архітэктуру горада Магілёва. Сучасны погляд на класіку, які адказвае на запыт новага пакалення ў строгасці выявы і сур’ёзнасці падачы. Прадстаўленне неа-готыкі ў сферы фатаграфіі ад Дар’і Ягоравай…

>>>