# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “Магілёў і магілёўцы”

10 студзеня ў 17: 00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Магілёў і магілёўцы». У экспазіцыі будуць прадстаўлены 130 работ 29 аўтараў. У асноўным гэта работы членаў Магілёўскага народнага кінафотаклуба “Вясёлка”, як вядомых фатографаў, так і маладых аўтараў, фотааматараў з іншых гарадоў, якія паспяхова здымалі Магілёў падчас сваіх наведванняў горада і розных мерапрыемстваў. Многія дзесяцігоддзі выставы гэтага знакамітага фотаклуба радуюць магілёўцаў. Па іх фатаграфіях ужо можна вывучаць гісторыю нашага горада, яго станаўленне і развіццё, убачыць, як змянялася Архітэктура асобных будынкаў, вырасталі новыя мікрараёны і мяняліся пакаленні магілёўцаў.

Запрашаем на фотавыставу “Магілёў і магілёўцы” убачыць з дзяцінства знаёмыя вуліцы горада, святочныя эпізоды гарадскога жыцця і саміх гараджан. Выстава будзе дзейнічаць да 28 студзеня.