Беларусь 4. Магілёў – “Магілёў вачыма гасцей”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>З 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”, прысвечаны Году міру і стварэння. Гэта штогадовы традыцыйны праект. З 2017 года адбылося пяць пленэраў, у якіх удзельнічалі не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі многіх краін свету. У арт-пленэры 2023 года прымуць удзел мастакі з Расіі, Турцыі, Узбекістана. Беларусь прадставіць Аксана Еўдакіменка, член магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. І зноў новы погляд на Магілёў: працы арт-пленэра гэтага года будуць розныя па тэхніцы і стылі – гэта рэалістычныя пейзажы Юліі Жукавай і Алены Бражуненка, перфомансы…
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары…
>>>Нясумныя выхадныя ў выставачнай зале на гэты раз прайшлі ў рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня сям’і.
>>>У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава памяці члена Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч, будучы студэнтам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, у Мінску пазнаёміўся з будучай жонкай, а пасля заканчэння яны па накіраванні прыехалі ў Магілёў. Тут аўтар і пакахаў гэты зялёны куток горада.
>>>📌Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!! Выставачная зала запрашае вас на выставу памяці сябра Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў Валгаградзе, скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча ім. К.А.Савіцкага, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай графіцы (літаграфія, акварэль) і жывапісе. За гады творчай дзейнасці напісаў мноства твораў, якія можна назваць сюітай у колеры. Усё цудоўнае побач – такім было яго жыццёвае крэда, а адным з любімых мясцін у Магілёве – Падніколле. Менавіта там Валерый Мікалаевіч знайшоў сябе як мастак, таму любімым жанрам быў пейзаж, сюжэты для…
>>>💥Як правесці выходныя з карысцю??? Гэтым пытаннем задаюцца многія…. 📌Вядома ў выставачнай зале, наведаўшы выставачны праект «Партрэт часу», які знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. 📌Экспазіцыя дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей – сведкаў эпохі. 📌Як бы ні развівалася лічбавае мастацтва, здымак з фотакамеры ніколі не заменіць партрэт, напісаны пэндзлем майстра. 📌Асобай каштоўнасцю выставы з’яўляецца праца легендарнага прадстаўніка «Парыжскай школы» Хаіма Суціна – партрэт «Ева». Праца прыцягвае, зачароўвае сваёй энергетыкай. Кожны, хто глядзіць на яе, адчувае…
>>>Мілыя жанчыны!!! Адміністрацыя УК “Музей гісторыі Магілёва” віншуе вас з надыходзячым 8 сакавіка!!! І ў гонар свята запрашаем усіх жадаючых наведаць 8 сакавіка выставачны праект “Партрэт часу” з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка па адрасе: вул.Болдзіна, 1 (выставачная зала) з 11.00 да 19.00.
>>>