# play Выставачная зала Выставы Навіны

Як правесці выходныя з карысцю???

💥Як правесці выходныя з карысцю??? Гэтым пытаннем задаюцца многія….
📌Вядома ў выставачнай зале, наведаўшы выставачны праект «Партрэт часу», які знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі.
📌Экспазіцыя дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей – сведкаў эпохі.
📌Як бы ні развівалася лічбавае мастацтва, здымак з фотакамеры ніколі не заменіць партрэт, напісаны пэндзлем майстра.
📌Асобай каштоўнасцю выставы з’яўляецца праца легендарнага прадстаўніка «Парыжскай школы» Хаіма Суціна – партрэт «Ева». Праца прыцягвае, зачароўвае сваёй энергетыкай. Кожны, хто глядзіць на яе, адчувае пранізлівы, загадкавы позірк гераіні.
📌Выстава працягнецца да 30 красавіка.
📌Чакаем вас па адрасе: вул.Болдзіна,1 (выставачная зала) з 11.00 да 19.00 серада-нядзеля;
панядзелак, аўторак – выходныя