З 29 мая па 8 чэрвеня Музей гісторыі Магілёва праводзіць Міжнародны арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”, удзельнікамі якога стануць мастакі з васьмі краін свету – Шухрат Абдумалікаў (Узбекістан), Марыянна Абрамава (Украіна), Хасмік Авецісян (Арменія), Алі Амр (Іарданія), Аксана Еўдакіменка (Беларусь), Юлія Жукава (Расія), Святлана Інач (Турцыя), Ева Карука (Латвія), Рамазан Усеінаў (Украіна). Мастакі падчас арт-праекта выканаюць некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах Музея гісторыі Магілёва. 30 мая ў 16.00 у Ратушы пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця арт-праекта, а 7 чэрвеня ў 16.00 у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава па выніках…
>>>