Масленіца!
Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых праводзіць зіму і адсвяткаваць прыход вясны!!! Чакаем вас 6 сакавіка ў 13.00 па адрасе: Болдзіна, 1 Прыходзьце і прыводзьце сяброў!!! Запіс па тэл. 76 86 30
>>>Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых праводзіць зіму і адсвяткаваць прыход вясны!!! Чакаем вас 6 сакавіка ў 13.00 па адрасе: Болдзіна, 1 Прыходзьце і прыводзьце сяброў!!! Запіс па тэл. 76 86 30
>>>Музей гісторыі Магілёва і LIBRA запрашаюць гледачоў наведаць новы выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату». Унікальны праект аб татуіроўках можна будзе ўбачыць у Выставачнай зале Магілёва (Магілёў, вул. Першамайская, 5-49) з 18 лютага па 3 красавіка 2022 г. Па некаторых дадзеных, татуіроўкі з’явіліся ніяк не менш 25-30 тысяч гадоў таму. Праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» пакажа ўсю шматграннасць людзей са свету тату, прадэманструе вам, што тату-майстар – гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. У экспазіцыі будуць прадстаўлены эскізы, фатаграфіі, графіка, жывапіс, скульптуры і арт-аб’екты,…
>>>Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.
>>>Магілёўскі народны фотаклуб “Вясёлка” адзначае свой паўвекавы юбілей выставай “Паміж мінулым і будучыняй». Выставачная зала музея гісторыі Магілёва аб’яднала больш за паўсотні фотамастакоў Магілёўшчыны.
>>>19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.
>>>У выставачнай зале установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Каляровая скарбонка», ўдзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў. У конкурсе былі прадстаўлены работы ў 5 намінацыях: «Лялька і цацка», «Выцінанка», «Кераміка», «Дэкаратыўныя аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі», «Выяўленчае мастацтва». Віншуем пераможцаў з высокімі ўзнагародамі і жадаем творчых поспехаў!!!
>>>Напярэдадні Новага года, традыцыйна ў нас у гасцях выхаванцы Салтанаўскага псіханеўралагічнага дыспансера.
>>>У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”, які аб’яднаў работы таленавітых мастакоў Магілёўшчыны і выставу-прэзентацыю работ удзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляравая скарбонка”. У адкрыцці арт-праекта прынялі ўдзел Карповіч Ірына Ўладзіміраўна, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Клепчукова Марына Валянцінаўна, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, дырэктары абласных цэнтраў народнай творчасці. Майстар-клас па вырабе анёла-абярэга правяла Алена Верменіч, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама госці наведалі гонар нашага горада – Ратуша. Пачалі экскурсію з гімна Магілёва ў выкананні гарадскога трубача Магіслава. У…
>>>