Выстава «Каляровая скарбонка»
4 студзеня 2023 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася цудоўная выстава «Каляровая скарбонка». На выставе прадстаўлены ўражлівыя, яркія, цікавыя работы ў розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі, дэкаратыўныя работы ў тэхніцы керамікі, батыку, выцінанкі. Гэты яркі творчы конкурс праводзіцца з 2015 года. Традыцыйна тэматыкай конкурсу з’яўляюцца навагоднія і калядныя святы, цікавыя зімовыя сюжэты. Канкурсанты праявілі фантазію і ўяўленне, рэалізавалі свае творчыя ідэі! У выставачнай зале прадстаўлены лепшыя працы канкурсантаў! 6 студзеня 2023 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу!…
>>>