Category: Выставачная зала
Выстава «Каляровая скарбонка»
4 студзеня 2023 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася цудоўная выстава «Каляровая скарбонка». На выставе прадстаўлены ўражлівыя, яркія, цікавыя работы ў розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі, дэкаратыўныя работы ў тэхніцы керамікі, батыку, выцінанкі. Гэты яркі творчы конкурс праводзіцца з 2015 года. Традыцыйна тэматыкай конкурсу з’яўляюцца навагоднія і калядныя святы, цікавыя зімовыя сюжэты. Канкурсанты праявілі фантазію і ўяўленне, рэалізавалі свае творчыя ідэі! У выставачнай зале прадстаўлены лепшыя працы канкурсантаў! 6 студзеня 2023 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу!…
>>>Вiдэа з Арт-праекта «Чараўніцтва навагодняй казкі»
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Арт-праект «Чараўніцтва навагодняй казкі» працягваецца!
Перадсвяточная мітусня ідзе поўным ходам, а выставачная зала напярэдадні Новага года радуе сваіх наведвальнікаў Арт-праектам «Чараўніцтва навагодняй казкі». У рамках праекта прадстаўлена музычная казка “Шматкі па закутках ” па п’есе Г. Остэра з удзелам заслужанага артыста РБ Васіля Галеца і Вольгі Мацюшкі @mogtheatre Тэатр лялек-найстаражытнае відовішчнае мастацтва. У ім лялькі з дапамогай людзей ажываюць. Пастаноўкі з іх удзелам зразумелыя і дарослым, і дзецям, што і тлумачыць папулярнасць і запатрабаванасць жанру. Таксама, у рамках Арт-праекта «Чараўніцтва навагодняй казкі», маленькія наведвальнікі з задавальненнем наведваюць майстар-класы, дзе могуць зрабіць падарунак сваімі рукамі.
>>>Чараўніцтва навагодняй казкі з 21 па 31 снежня у выставачнай зале
Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!! З 21 па 31 снежня Музей гісторыі Магілёва разам з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам і Магілёўскім абласным тэатрам лялек запрашае ўсіх на сапраўднае «Чараўніцтва навагодняй казкі»!!! 👆 У праграме: 🎄 Чытанне навагодніх казак акцёрамі тэатраў 🎄 майстар-класы: “Самая арыгінальная ёлка”, “Крэатыўны валёнак”, “Гламурныя рукавіцы”, ” Ёлачная цацка» 🎄 музейныя заняткі: «Навагодняе падарожжа» 🎄 навагоднія віктарыны, гульні і загадкі 🎄 фотозона і многае іншае… 🎄 Злавіце святочны настрой з намі!!!🎄❄️⛄️ Цікава? Папярэдні запіс па тэлефоне: 76 86 30, 24 50 11 ❗ Наш адрас: г.…
>>>Арт-праект “Клумбавосень” працягваецца
Суботні дзень у выставачнай зале прайшоў ажыўлена. Арт-праект “Клумбавосень” наведалі ўдзельнікі грамадскага аб’яднання “Сям’я”, атрымаўшы масу станоўчых эмоцый.
>>>Выстава «Дакрананне да колеру»
У выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» працуе выстава «Дакрананне да колеру». Дадзеная экспазіцыя – гэта вынік аднайменнага інклюзіўнага арт-праекта «Дакрананне да колеру», які праводзіць Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У ім удзельнічаюць дзеці з засмучэннямі аутыстычнага спектру. У экспазіцыі прадстаўлены малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа мастака Алы Смаляковай.
>>>Відэа з выставы «Клумбавосень»
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Відэа з экспазіцыі «Боль без тэрміну даўнасці»
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці»
23 лістапада 2022 года ў рамках года гістарычнай памяці ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці», прысвечаная ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры горада Магілёва, УКДБ па Магілёўскай вобласці, Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, старшыня Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» М.С.Барысенка, навучэнцы школ. У аснову часовай экспазіцыі ляглі матэрыялы, атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя прадстаўнікамі пракуратуры горада Магілёва і УКДБ па Магілёўскай вобласці. Зацягваюцца,…
>>>