Музейныя таямніцы. Керамічная плітка-пано
Дарагія сябры, з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Магілёў – горад унікальны. Яго гісторыя эпохі Магдэбургскага права яскравае таму пацверджанне. Магутнае эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з гарадамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў XVI – XVII стст. стваралі магутны імпульс да ўзнікнення самабытнай матэрыяльнай культуры. Яскравае таму пацверджанне – вонкавае аздабленне фасадаў мураваных дамоў (камяніц) багатага магілёўскага мяшчанства (патрыцыята). Як вядома ў Італіі ў эпоху Рэнесанса, асабліва ў XVI ст, узнікае мода на аздабленне вонкавых фасадаў жылых дамоў фрэскамі, ляпнінай, малюнкамі. Гэтая мода прыйшла ў…
>>>