# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Кастыль будаўнічы.

Музейныя таямніцы ці з гісторыі аднаго прадмета. Кастыль будаўнічы. Не так даўно ў фонды УК «Музей гісторыі Магілёва» паступіў вельмі цікавы прадмет, знойдзены візуальна на схіле рэшткаў Блізкага вала, прыблізна ў тым месцы, дзе ў XVII стагоддзі магла знаходзіцца Дубровенская брама. Гэта кастыль будаўнічы, які ўражвае масіўнасцю і сваімі памерамі. Кастыль даўгаваты, (даўжыня 17 см) з трапецападобнай шасціграннай галоўкай і канічнай працоўнай часткай, канец якой выкаваны пад вастрыё. Выраблены ў XVII у г. Магілёве з жалеза, з дапамогай кавання. Выкарыстоўваўся пры будаўніцтве гарадскіх умацаванняў г. Магілёва (Блізкага вала), магчыма для…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

На перакрыжаваннях гісторыі. Ігар Марзалюк: Магілёў можа стаць на два стагоддзі старэйшым

Такую думку агучыў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» парламентарый і гісторык Ігар Марзалюк Канферэнцыя прайшла ў Магілёве якраз у дзень нараджэння горада. У музеі гісторыі Магілёва сабраліся вучоныя, гісторыкі, краязнаўцы. Прагучала шмат цікавых дакладаў пра мінулае як горада, так і ўсяго Прыдняпроўскага рэгіёна. Матэрыялы канферэнцыі ўвайшлі ў чарговы зборнік, які быў выдадзены яшчэ напярэдадні двухдзённага мерапрыемства. Яго навуковым рэцэнзентам стаў доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк. Менавіта ён падчас круглага стала заявіў пра неабходнасць змянення даты заснавання горада на Дняпры. Сёння мы…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Кнiга “Евангелие напрестольное”, 1773 г.

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Добры дзень, дарагія сябры і прыхільнікі нашага музея. Сёння мы пагаворым аб унікальнай кнізе, якая з’явілася ў установе адной з першых: ва ўжо далёкім 1995 годзе яна была набытая ў прыватнай асобы. Гэта “Евангелие напрестольное”, якое было выдадзена ў 1773 годзе ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. Напрастольнае Евангелле з’яўляецца аб’ектам царкоўнага шанавання – да яго прыкладваюцца нароўні з напрастольным Крыжам і абразамі. Гэтая кніга – абавязковы атрыбут праваслаўнага храма, якая належыць на пасад у алтары і выносіцца святаром толькі для чытання. У чым жа…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Фотавыстава “Горад і яго наваколлі” фотамастака Арцёма Кокіна.

1 ліпеня 2023 года ў Ратушнай вежы Музея гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава “Горад і яго наваколлі” маладога таленавітага Магілёўскага фотамастака Арцёма Кокіна. Індывідуальнае бачанне архітэктуры і прыродных з’яў, своеасаблівы аўтарскі стыль – усё гэта наведвальнікі змогуць убачыць у працах Арцёма Кокіна, чыё імя, без сумневу, ўстане ў адзін шэраг з самымі вядомымі фотамастакамі.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Урачысты прыём дэлегацый гарадоў-пабрацімаў.

1 ліпеня 2023 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбыўся ўрачысты прыём дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама А.В. Студнеў ад імя ўсіх магілёўцаў прымаў віншаванні З Днём горада ад гасцей з Хабараўска, Астрахані, Тулы, Омска, Самары, Краснаярска, Сыктыўкара, Бранска, Звянігарада, Смаленска, Фрунзенскага раёна Санкт-Пецярбурга, кітайскіх гарадоў Нанкін і Сіань, нямецкага Вітэнберга, турэцкага горада Бурса, Сумгайыт (Азербайджан), Худжанд (Таджыкістан), а таксама з розных куткоў Беларусі. У Магілёва з’явіўся яшчэ адзін горад-партнёр .Быў падпісаны пратакол аб намерах супрацоўніцтва і сяброўскіх адносін з горадам Худжанд (Таджыкістан).

>>>
# play # Ратуша Навіны

Перфоманс Мастака з Турцыі прафесара Архана Джэбраілаглу

29 чэрвеня 2023 года ў рамках арт-праекта “Магілёў вачыма гасцей” адбыўся перфоманс Мастака з Турцыі прафесара Архана Джэбраілаглу. Кожная яго праца-шэдэўр, зараджаны энергетыкай і жыццёвай сілай. Жывы, непасрэдны і харызматычны, ён паказаў як можна візуалізаваць свае эмоцыі. Гэты перфоманс даў магчымасць гледачам адчуць усю глыбіню беспрадметнасьцю мастацтва нефігуратыўнага жывапісу.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

ХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

28-29 чэрвеня 2023 г. у “Музеі гісторыі Магілёва” праходзіць ХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У ёй удзельнічаюць навукоўцы з інстытута гісторыі НАН РБ, выкладчыкі і студэнты вышэйшых і сярэдне – спецыяльных навучальных устаноў Беларусі, супрацоўнікі архіваў і музеяў. 29 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя зборніка навуковых прац, выдадзеных па матэрыялах канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У зборнік увайшлі больш за 70 артыкулаў уддзельнікаў канферэнцыі.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Усебеларуская хвіліна маўчання.

Сёння, У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання. Супрацоўнікі Музея гісторыі Магілёва далучыліся да гэтай акцыі. Мы свята шануем памяць пра тых, хто цаной сваяго жыцця выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнага будучыні для тых, хто цяпер жыве.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. «Ружаны» Віктара Альшэўскага

Дарагія сябры, з вамі праект «Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета»! У рамках Года міру і стварэння ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» з 01.06. па 30.07.2023 года праходзіць юбілейная выстава твораў беларускіх мастакоў і скульптараў з фондаў Беларускага саюза мастакоў. У калекцыю музея ў 2014 годзе быў перададзены твор «Ружаны» Віктара Альшэўскага. Віктар Уладзіміравіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удастоены медаля Францыска Скарыны, акадэмік жывапісу, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучаснага мастацтва, нарадзіўся ў вёсцы Угольшчына Магілёўскай вобласці. Працуе ў станковым жывапісе…

>>>