Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Нацюрморт Абрама Манасзона
Дарагія сябры! Сёння я пазнаёмлю вас з яшчэ адной працай, якая знаходзіцца ў калекцыі “Жывапіс”, якую напісаў вядомы савецкі мастак Абрам Манасзон. Гэты нацюрморт быў створаны аўтарам у 50-я гады XX стагоддзя. Карціна набытая ўстановай культуры “Музей гісторыі Магілёва” у 2018 годзе ў Сяргея Мікалаевіча Аграновіча, хормайстра Вялікага тэатра Беларусі. Жонка Сяргея Мікалаевіча з сям’і Манасзон. Нагадаю, што нарадзіўся мастак у 1914 годзе ў Магілёве ў габрэйскай сям’і, дзе было пяцёра сыноў. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў войска і дэмабілізаваўся…
>>>