7 красавіка – Сусветны дзень здароўя!
Сусветны дзень здароўя – усеагульнае свята ўсіх людзей, якія прытрымліваюцца асноў здаровага ладу жыцця, адзначаецца штогод 7 красавіка ў дзень стварэння ў 1948 годзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Паважаныя аматары гісторыі і прыхільнікі здаровага ладу жыцця! Ва ўсе часы захаванне здароўя было не толькі асабістай цікавасцю кожнага чалавека, але і цікавасцю дзяржавы. Наша новая рубрыка “Здароўе на ўсе часы” будзе знаёміць вас з цікавымі фактамі, дакументамі, прадметамі, гістарычнымі падзеямі, звязанымі з тэмай здароўя і ўсімі прычынна-выніковымі перадумовамі для яго захавання. Вось якія дзеянні рабіліся ваенным Міністэрствам у 1888 годзе.…
>>>