Category: Навіны
Фотавыстава “Магілёў і магілёўцы”
10 студзеня ў 17: 00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Магілёў і магілёўцы». У экспазіцыі будуць прадстаўлены 130 работ 29 аўтараў. У асноўным гэта работы членаў Магілёўскага народнага кінафотаклуба “Вясёлка”, як вядомых фатографаў, так і маладых аўтараў, фотааматараў з іншых гарадоў, якія паспяхова здымалі Магілёў падчас сваіх наведванняў горада і розных мерапрыемстваў. Многія дзесяцігоддзі выставы гэтага знакамітага фотаклуба радуюць магілёўцаў. Па іх фатаграфіях ужо можна вывучаць гісторыю нашага горада, яго станаўленне і развіццё, убачыць, як змянялася Архітэктура асобных будынкаў, вырасталі новыя мікрараёны і мяняліся пакаленні…
>>>Узнагароджанне юных талентаў.
5 студзеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “”Каляровая скарбонка – 2023”
>>>Свята “У гасцях у Навагодняй казкі”.
Інклюзіўнае свята “У гасцях у Навагодняй казкі” для дзяцей спецыяльнай школы 1 г.Магілёва дало магчымасць кожнаму праявіць сябе і па-сапраўднаму павесяліцца. Удзельнікі пазнаёміліся з выставай, прынялі ўдзел у інтэрактыўных чытаннях і пасябравалі з самай пазітыўнай камандай “Funnynose” бальнічных клоунаў.
>>>Ноч чараўніцтва ў Ратушы.
Аншлаг на квэсты “Ноч чараўніцтва ў Ратушы”. У зімовы перадсвяточны вечар музей ператварыўся ў месца прыгод, цікавых выпрабаванняў і каманднага азарту. У экспазіцыях былі схаваны літары, якія знайсці можна было па музейных прадметах. Тут была магчымасць правесці фотасесію ў асяроддзі касцюміраваных персанажаў і атрымаць асалоду ад музыкі ў выкананні артыстаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла.
>>>Віншаванне з Новым годам у выставачнай зале
Новы год самае любімае і цудоўнае свята з чароўнымі ператварэннямі! І сёння навучэнцаў 2-А і 2-Д СШ №46 у выставачнай зале сустракалі Снежная каралева і Астролаг. Хлопцы паспрабавалі сябе ў творчасці, пагулялі ў інтэлектуальныя гульні, атрымалі невялікія сувеніры. Шчаслівыя ўсмешкі дзяцей сталі галоўным падарункам адыходзячага года!!!
>>>Віншаванне Салтанаўскага пансіяната.
Каляды і Новы год – цудоўныя святы, звязаныя з чаканнем выканання ўсіх жаданняў і надзеямі на лепшае ў надыходзячым годзе. Сёння, традыцыйна, мы віншавалі жыхароў Солтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Майстар-клас па вырабе навагодняга ўпрыгожвання праводзілі Любоў Шаўчук і Алёна Іванчыкава. Гэтая сустрэча падарыла ўсім масу станоўчых эмоцый.
>>>Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы»
Навагодні квэст “Ноч чараўніцтва ў Ратушы” пройдзе ў Музеі гісторыі Магілёва 29 снежня 2023 года з 21:00 да 23:00. Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і рэальныя гістарычныя асобы будуць узнікаць на шляхі ўдзельнікаў квэста. Праходзячы лабірынтамі гісторыі, разгадваючы музейныя таямніцы і загадкі, кожны зможа праявіць кемлівасць і знаходлівасць, адчуць камандны дух. Усё таемнае, можа стаць відавочным – у гэтым і ёсць чараўніцтва! Бо за кожным музейным прадметам раскрываецца цэлая эпоха стагоддзяў, стваральнае жыццё гараджан. Чароўныя гукі музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла створаць атмасферу свята і…
>>>Навагодняя гасцёўня ў выставачнай зале.
Майстар-клас для шматдзетнай і вельмі творчай сям’і Яўгена і Алены Картавых правялі педагогі ДШМ №2. Усе разам зрабілі ўпрыгожанні для іх хатняй ёлкі.
>>>