# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава ў рамках арт-праекта «Вечная Жаноцкасць».

9 лютага ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбылося адкрыццё выставы, якая праходзіць у рамках арт-праекта «Вечная Жаноцкасць». У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: Валерый Аляксандравіч Багамолаў – арганізатар і заснавальнік праекта «унікальная Расія», Маскоўская паэтка Агнеса Васкрасенская, беларуская мастачка Ларыса Міхліна, удзельнікі праекта Святлана Логутава, Алена Рыжкова. Арганізатары праекта будуць стасавацца з наведвальнікамі падчас творчых сустрэч, якія будуць арганізаваны на выставе. Тэмы духоўнасці і любові, яднання чалавека з прыродай, сямейных адносін адлюстроўваюцца ў мастацкіх працах. Тут будзе цікава і дзецям, і дарослым: ажурныя і шматколерныя казачныя сусветы, навеяныя легендамі…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Дыялогавая пляцоўка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Ад вытокаў да сучаснасці»

Дыялогавая пляцоўка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Ад вытокаў да сучаснасці» прайшла 6 лютага ў гарадской Ратушы Магілёва. Пазнаёміцца з культурнай спадчынай Беларусі і падзяліцца вопытам у галіне рэалізацыі маладзёжнай палітыкі сюды з’ехаліся трыццаць прадстаўнікоў Маладзёжнага савета галіновага прафсаюза работнікаў аховы здароўя з усіх рэгіёнаў нашай краіны. У мерапрыемстве прыняў удзел лідэр галіновага прафсаюза Вячаслаў Шыла. У якасці ганаровага госця і лектара запрошаны старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк. Вядучы навуковы супрацоўнік УК “Музей гісторыі Магілёва” Алена Марзалюк правяла экскурсію па экспазіцыі музея…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Зборнік матэрыялаў ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

Спасылка для запампоўкі: Зборнік матэрыялаў ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Вечная Жаноцкасць”

Арт-праект “Вечная Жаноцкасць” – гэта міжнародная выстаўка выяўленчага мастацтва, якая прадстаўляе шырокаму колу гледачоў мастацкія творы, прысвечаныя тэме вечных каштоўнасцей – праўдзе, любові і гармоніі. Арганізатар – фонд “Унікальная краіна” прадстаўляе спецпраект Мастацка-прамысловай выставы форуму “Унікальная Расія”. У экспазіцыі больш за 90 твораў сучасных расійскіх, беларускіх і замежных аўтараў, створаных у розных жанрах і стылях, выкананых у новай аўтарскай тэхніцы – змешванне такіх розных матэрыялаў, як кава, алоўкі, лінеры і сусальнае золата. Зварот да тэмы Вечнай Жаноцкасці – гэта зварот да вытокаў духоўнасці і культуры, у імкненні аднавіць гармонію ў…

>>>
# play Навіны

Тыдзень нулявога траўматызму

З 22 па 26 красавiка 2024 года КК “Музей гісторыі Магілёва” ў адпаведнасці з планам, зацверджаным начальнікам упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама М.У. Кляпчуковай, праводзіць мерапрыемствы “Тыдня нулявога траўматызму”. Мерапрыемства “Тыдзень нулявога траўматызму” праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню. У рамках мерапрыемства ва ўстанове трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу забеспячэнню: • бяспекі работнікаў на працоўных месцах; • адпаведнасці абсталявання патрабаванням заканадаўства…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Званы вечар у Ратушы.

На “Званы вечар у Ратушы” былі запрошаны дамы суполкі суары “Пра што гавораць жанчыны”. У кожнай мілай асобы была магчымасць прадставіць свае інтарэсы, захапленні, сацыяльныя і творчыя праекты, пашырыць кола зносін і дзелавога партнёрства. Супрацоўнікі музея правялі экскурсію па экспазіцыі з элементамі квэста. Выступленне ансамбля народных інструментаў “Бас-Данс” унесла сваю атмасферу свята.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Урачыстае мерапрыемства МНС у гарадской Ратушы

Да Дня выратавальніка і 25-годдзя з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у гарадской Ратушы адбылося ўрачыстае мерапрыемства з цырымоніяй узнагароджання. Для маладых супрацоўнікаў МНС была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея гісторыі Магілёва.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “Магілёў і магілёўцы”

10 студзеня ў 17: 00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Магілёў і магілёўцы». У экспазіцыі будуць прадстаўлены 130 работ 29 аўтараў. У асноўным гэта работы членаў Магілёўскага народнага кінафотаклуба “Вясёлка”, як вядомых фатографаў, так і маладых аўтараў, фотааматараў з іншых гарадоў, якія паспяхова здымалі Магілёў падчас сваіх наведванняў горада і розных мерапрыемстваў. Многія дзесяцігоддзі выставы гэтага знакамітага фотаклуба радуюць магілёўцаў. Па іх фатаграфіях ужо можна вывучаць гісторыю нашага горада, яго станаўленне і развіццё, убачыць, як змянялася Архітэктура асобных будынкаў, вырасталі новыя мікрараёны і мяняліся пакаленні…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Узнагароджанне юных талентаў.

5 студзеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “”Каляровая скарбонка – 2023”

>>>