21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ён адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. Матчына мова — заўсёды неад’емная частка культуры і гісторыі любой краіны.
>>>Category: Навіны
Выставачны праект “Віцебскі альбом”
Дарагія сябры, мы працягваем знаёміць з творчасцю Юдэля Майсеевіча Пэна. Пра яго творчую спадчыну і няпростае жыццё вы даведаецеся на выставе. Пэн не проста надзвычайны партрэтыст і каларыст, творы мастака можна назваць этнаграфічнай паэмай, прысвечанай жыццю Віцебска. Сёння яго працы захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музеі і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
>>>31 студзеня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы жывапісных твораў. Ю.М.Пэна к.XIX-н.XX стст. са сходаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Юдэль Майсеевіч Пэн з’яўляецца знакавай асобай для выяўленчага мастацтва, яго творчасць назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі і Віцебска – горада, які ён так любіў. На выставе можна убачыць усе выявы мастака. Ён быў аўтарам цудоўных жанравых. кампазіцый, цудоўным, тонкім майстрам псіхалагічнага партрэта. У экспазіцыі прадстаўлена галерэя партрэтаў, у якіх Пэн адлюстроўвае свой ідэал жаночай прыгажосці, і ўсе творы прасякнуты ўзвышшам пачуццяў. Выставачны праект “Віцебскі альбом” будзе дзейнічаць да 30 сакавіка.
>>>ХІV Международная научно-практическая конференция “История Могилёва: прошлое и современность”
УК «МУЗЕЙ ИСТОРИИ МОГИЛЁВА» ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ! Приглашаем Вас принять участие в работе ХІV Международной научно- практической конференции “История Могилёва: прошлое и современность”, посвящённая 80 –летию Победы в Великой Отечественной войне и состоится 27- 28 июня 2025 года в г. Могилёве. Проблемное поле конференции: 1) Древняя история и археология Верхнего Поднепровья и Посожья. 2) Социально-экономическая, политическая история и современность региона. 3) Военная история. Человек на войне: повседневность и культурные образы. 4) Героическая оборона Могилёва летом 1941 года. События Великой Отечественной войны и освобождение Могилёвщины. 5) Могилёв и Могилёвщина в…
>>>ХІV Міжнародная навуковая-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”
КК «МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА» ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАВЕДАМЛЕННЕ ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце ХІV Міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і адбудзецца 27-28 чэрвеня 2025 года ў г. Магілёве. Праблемнае поле канферэнцыі: 1) Старажытная гісторыя і археалогія Верхняга Падняпроўя і Пасожжа. 2) Сацыяльна-эканамічная, палітычная гісторыя і сучаснасць рэгіёна. 3) Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя выявы. 4) Гераічная абарона Магілёва летам 1941 года. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і вызваленне Магілёўшчыны. 5) Магілёў і Магілёўшчына ў падзеях 1917-1919…
>>>Майстар-клас па вырабе ёлачных цацак прайшоў выставачнай зале.
У выставачнай зале прайшоў традыцыйны майстар-клас па вырабе ёлачных цацак для нашых асаблівых гасцей, якія пражываюць у Солтанаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце. Яго правялі Алена Іванчыкава і Любоў Шаўчук, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. Такія творчыя заняткі развіваюць лагічнае мысленне, назіральнасць, цярпенне, дораць жыццёвыя сілы. Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і навагодняя тэматыка выставы дапамагла ўсім адчуць набліжэнне Калядаў!
>>>Запрашаем на выставу «Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа»
Дадзеная тэматычная экспазіцыя “Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа” упершыню сабрана і будзе паказана ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва. Яна прымеркавана да 100-годдзя беларускага кіно, бо з 1924 года вядзе свой адлік кінастудыя “Беларусьфільм”. На фатаграфіях – невялікая частка кінематаграфічнай гісторыі, звязанай менавіта з Магілёўскай вобласцю, і, вядома, з “Беларусьфільмам” і іншымі савецкімі кінастудыямі. Гэта здымкі ў нашым рэгіёне такіх фільмаў, як «Я родам з дзяцінства», «Магіла льва», «Ветразі майго дзяцінства» і інш. Адкрыццё адбудзецца 1 лістапада ў 17:00, выстава будзе дзейнічаць да 8 снежня.
>>>