# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выстаў да міжнароднага Дня аховы дзяцей.

Паважаныя сябры! 1 чэрвеня – міжнародны Дзень абароны дзяцей, які нагадвае ўсяму свету, што будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Захаванне і павага да правоў дзіцяці ўплывае на фарміраванне развітага і гуманнага грамадства. Да міжнароднага Дня абароны дзяцей 5 чэрвеня ў 15:00 у Ратушнай вежы УК “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё персанальнай фотавыставы Валерыя Маскалёва “Дом, у якім жыве каханне”. У гэты ж дзень у 17:00 у выставачнай зале пройдзе адкрыццё персанальнай выставы дзіцячай і сямейнай фатаграфіі Алены Волкавай “У шчасця дзіцячае аблічча”.

>>>
# play Навіны

Міжнародны навукова-практычны семінар “Перамогу захоўваем у сэрцах народа”.

31 траўня дырэктар Музея гісторыі Магілёва Бяспанскі Сяргей Іванавіч прыняў удзел у Міжнародным навукова-практычным семінары “Перамогу захоўваем у сэрцах народа”, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій. Тэма выступлення “Музей гісторыі Магілёва: пошукавая работа і ахова гістарычнай спадчыны”. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Надхняйся”

З 3 па 9 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Надхняйся”, якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. У рамках акцыі Музей гісторыі Магілёва прапануе наведаць экспазіцыю музея з 5 чэрвеня па 9 чэрвеня па білеце з 50% зніжкай. Даведкі па тэлефоне: 8(0222)78-59-68

>>>
# play # Ратуша Навіны

Удзел у фестывалі “Беларусь – мая песня”.

Музей гісторыі Магілёва прадстаўляе свае музейныя экспанаты на тэматычнай выставе, якая праходзіць у рамках гала-канцэрта калектываў мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці “Натхненне Радзімай” рэспубліканскага фестывалю “Беларусь – мая песня”. 31 траўня, Палац Рэспублікі, г.Мінск.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”

З 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”. Гэта комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне лічбавай пісьменнасці беларусаў. Увага супрацоўнікаў МУС сфакусавана на ўразлівых катэгорыях – пажылыя людзі і дзеці. Падчас дэкады праходзяць лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты расказваюць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучваюць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый. Памятку па захiсту ад махляроў можна спампаваць тут

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Ноч музеяў 2024

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” музей гісторыі Магілёва і выставачную залу наведалі больш за 500 чалавек. У гэты дзень былі арганізаваны прэзентацыі новых музейных экспанатаў: слуцкі пояс, гусарскі шлем, грыўна, паўціна. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы. Праводзіліся экскурсіі па экспазіцыі і ўздым на аглядную вежу. Добрым творчым дадаткам да свята былі выступленні артыстаў, музыкантаў, дэманстрацыя рыцарскіх баёў і даспехаў, дэфіле касцюмаў у сярэднявечным стылі, выстава творчасці рамеснікаў.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Запрашаем 18 мая з 18:00 да 23:00 на Ноч музеяў!

УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае магіляўчан і гасцей горада 18 мая з 18:00 да 23:00 на Ноч музеяў у гарадскую Ратушу і выставачную залу. У праграме: 🔹Выстава- продаж “Горад майстроў”, дэманстрацыя рамёстваў. 🔹Рыцарскі бой, дэфіле касцюмаў у сярэднявечным стылі. 🔹Прэзентацыя эксклюзіўных музейных навінак. 🔹Касцюмаваныя экскурсіі з інтэрактывам, пад’ём на назіральную пляцоўку. 🔹Выступленні артыстаў, майстар-класы, гульні, забавы. Тэл. для даведак: 78-59-68, 76-86-30.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Прэзентацыя кнігі “Сімвалы беларускай вечнасці”

10 мая 2024 года ў музеі гісторыі Магілёва прайшла прэзентацыя кнігі “Сімвалы беларускай вечнасці”. На сустрэчы прысутнічаў яе аўтар Марзалюк І.А. Прэзентацыя была прымеркавана да святкавання дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вядомы беларускі гісторык і парламентарый падрабязна ахарактарызаваў гісторыю ўзнікнення сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, адказаў на пытанні прысутных.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава Рамана Коршунава “У пошуках гармонii”

10 траўня ў 16:00 адбудзецца адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы прадстаўніка Магілёўскай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў” Рамана Коршунава. Раман – ураджэнец Крычава. У 2004 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, педагогі: Ф.С. Кісялёў, Б.І. Первунінскіх, М.І. Ліханенка. Затым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне станковага жывапісу, вучыўся ў прафесара, народнага мастака Беларусі М.В. Данцыга. Раман Каршуноў працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, знаходзячы цудоўнае ў простых матывах і рэчах. У сваіх творах мастак дзеліцца сваёй энергетыкай і эмоцыямі, перадае адчуванне велічы і гармоніі светабудовы, менавіта ў…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Віншуем з 79-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

УК “Музей гісторыі Магілёва” віншуе ўсіх з 79-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтае знамянальнае свята шчыра жадаем усім магіляўчанам шчасця, моцнага здароўя, аптымізму, радасці і міру! Няхай Перамога і памяць аб ёй будуць заўсёды з намі – у сэрцах, добрых пачынаннях, пастаянным і штодзённым клопаце пра старэйшае пакаленне!

>>>