Выставы Навіны

Будуць вечна сады расцвітаць…

“Будуць вечна сады расцвітаць…” – так называецца інтэрактыўная выстава, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, што будзе праходзіць у Выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” з 6 мая.

Прамая онлайн трансляцыя цырымоніі адкрыцця выставы адбудзецца 6 мая ў 16.00.

У выставе прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкаванняў Дня перамогі ў г. Магілёве за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. На выставе прадстаўлены працы Рыгора Дондзіка, Мікалая Жалудовіча, Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Андрэя Місючыка, Наталлі Пішчалавай, Ірыны Савосінай, Анатоля Талкачова, Мікалая Цітова, Яфіма Чарнаглаза, Мікалая Хацяінцава, Мірона Шчудло.

Таксама ў арганізацыі цырымоніі адкрыцця і ў працы выставы музею аказаў дапамогу Клуб рэканструкцыі “За советскую Родину” (кіраўнік А. Башарымаў).

Відэапрэзентацыю выставы вы можаце пабачыць тут: