Выстава-кірмаш «Калі елкі былі вялікімі …» працуе ў Выставачнай зале Магілёва ад 10 снежня. Пераднавагоднім зместам напоўнілі яе вырабы магілёўскіх рамеснікаў грамадскага аб’яднання «Шчыра майстэрня»: навагоднія цацкі, гірлянды, падарункі, сувеніры, разнастайныя елкі і ялінкі, паштоўкі, абярэгі, лялькі. Адметнай асаблівасцю выставы-кірмашу стала экспазіцыя фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны шчаслівыя моманты святкавання Новага года ў дзяцінстве. У гэтай частцы пераднавагодняга праекта прынялі ўдзел магілёўцы, падзяліўшыся дарагімі сэрцу фота з сямейнага альбома. Падчас працы выставы пройдуць майстар-класы, у якіх возьмуць удзел вядомыя магілёўцы, якія рэалізавалі сябе ў розных сферах дзейнасці. Напрыклад, скульптар Андрэй Вараб’ёў,…
>>>