Выставачная зала Навіны

Выстава-кірмаш «Калі елкі былі вялікімі …» адкрылася ў Выставачным зале Магілёва

Выстава-кірмаш «Калі елкі былі вялікімі …» адкрылася ў Выставачным зале Магілёва. Па традыцыі напоўнілі яе пераднавагоднім зместам вырабы магілёўскіх рамеснікаў грамадскага аб’яднанне «Шчырая майстэрня»: навагоднія цацкі ручной працы, гірлянды, падарункі, памятныя сувеніры, велізарная колькасць разнастайная елак, паштоўкі, абярэгі, лялькі.

Адметнай асаблівасцю выставы стала экспазіцыя фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны шчаслівыя моманты святкаванне Новага года ў дзяцінстве. У гэтай частцы пераднавагодняга праекта прынялі ўдзел магілёўцы, падзяліўшыся дарагімі сэрцу фатаграфіямі з сямейнага альбома.

Традыцыйна на працягу працы выставы, то бок, да 25 снежня, на яе пляцоўцы пройдуць майстар-класы, у якіх прымуць Удзел вядомыя магілёўцы, якія рэалізавалі сябе ў розных сферах дзейнасці. Напрыклад, скульптар Андрэй Вараб’ёў, стваральнік магілёўскіх львоў на Пушкінскай моста, Павел Марыненка – намеснік камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, Ала Галушка – намеснік cтаршыні Магілёўскага гарвыканкама. Яны будуць разам з рамеснікамі майстраваць эксклюзіўныя навагоднія цацкі, якімі ўпрыгожаць елкі Выставачнага зала.

Выставай «Калі елкі былі вялікімі …» у Магілёве пачаліся мерапрыемствы навагодняй і Каляднай праграмы.

КрынІца: Mogilevnews.by