# play Выставачная зала Навіны

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Каляровая скарбонка»

У выставачнай зале установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Каляровая скарбонка», ўдзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў. У конкурсе былі прадстаўлены работы ў 5 намінацыях: «Лялька і цацка», «Выцінанка», «Кераміка», «Дэкаратыўныя аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі», «Выяўленчае мастацтва».
Віншуем пераможцаў з высокімі ўзнагародамі і жадаем творчых поспехаў!!!