Запрашаем 18 мая з 18:00 да 23:00 на Ноч музеяў!
УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае магіляўчан і гасцей горада 18 мая з 18:00 да 23:00 на Ноч музеяў у гарадскую Ратушу і выставачную залу.
У праграме:
Выстава- продаж “Горад майстроў”, дэманстрацыя рамёстваў.
Рыцарскі бой, дэфіле касцюмаў у сярэднявечным стылі.
Прэзентацыя эксклюзіўных музейных навінак.
Касцюмаваныя экскурсіі з інтэрактывам, пад’ём на назіральную пляцоўку.
Выступленні артыстаў, майстар-класы, гульні, забавы.
Тэл. для даведак: 78-59-68, 76-86-30.