Урачысты прыём напярэдадні Дня маці
12 кастрычніка напярэдадні Дня маці ў зале музея гісторыі Магілёва – гарадской Ратушы прайшоў урачысты прыём для маці, ганаровых магіляўчанак. З віншаваннямі і словамі падзякі да жанчын звярнуліся старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын і намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Алег Стэльмашок. Удзельнікі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі гарадскога Савета дэпутатаў і Падзячнымі пісьмамі гарадскога выканаўчага камітэта, падарункамі і пачастункамі за святочным сталом. Музычныя творчыя нумары, экскурсія па экспазіцыях музея, фотасесія з касцюміраванымі героямі стваралі яшчэ больш святочную атмасферу ўрачыстасці.