Сувеніры ад дзяцей-інвалідаў
Шаноўныя сябры!
Радыя паведаміць Вам, што на Выставе-продажу карцін і сувенірнай прадукцыі музея, якая пастаянна працуе ў адным з памяшканняў Выставачнай залы, функцыянуе вось такая спецыяльная вітрына, прадукцыя для якой прадстаўлена Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва. Уся сувенірная прадукцыя, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў ёй зроблены рукамі дзяцей-інвалідаў. Набываючы іх сувеніры, вы аказваеце прамую дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.