Сустрэча старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Студнёва з дэлегацыяй Санкт-Пецегбурга
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнёў правёў прыём дэлегацыі Санкт-Пецярбурга, якая наведвае абласны цэнтр у рамках “Пецярбургскіх сустрэч”, якія праходзяць гэтымі днямі ў Беларусі.
Сяброўства паміж Магілёвам і раёнамі горада Санкт-Пецярбурга доўжыцца ўжо шмат гадоў. Была агучана прапанова ў бягучым годзе наладзіць пабрацімскія адносіны і, тым самым, яшчэ больш умацаваць дзелавыя сувязі.
Бакі таксама адзначылі неабходнасць актыўна развіваць супрацоўніцтва не толькі ў сферы эканомікі, але і ў сферы культуры, адукацыі, спорту, маладзёжнай палітыкі. Асаблівае значэнне мае сёння і рэалізацыя сумесных праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне школьнікаў і моладзі.
Пасля завяршэння сустрэчы яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Славы.
Супрацоўнікі музея правялі для гасцей пешую экскурсію па вул. Ленінскай і пазнаёмілі з гісторыяй горада і яго знакавымі падзеямі.