# play Навіны

ПРАКУРАТУРА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ ІНФАРМУЕ!!!

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці значна павялічылася колькасць злачынстваў, якія ўчыняюцца шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, у тым ліку крадзяжоў. Учыненні кіберзлачынстваў садзейнічае актывізацыі разлікаў грамадзян з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, папулярнасць набыцця тавараў на Інтэрнэт-пляцоўках, лічбавая непісьменнасць, даверлівасць грамадзян.

КАБ НЕ СТАЦЬ АХВЯРАЙ КІБЕРПРЭСТУПНІКАЎ:

НІКОМУ, у тым ліку асобам, якія нібыта патэлефанавалі «з банка» і якія прадставіліся «банкаўскімі работнікамі», «прадстаўнікамі службы бяспекі банка», а таксама «супрацоўнікамі міліцыі», «следчымі». НЕ ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ РЭКВІЗІТЫ СВАЁЙ БАНКАЎСКАЙ КАРТКІ (нумар, імя і імя па бацьку, тэрмін дзеяння, сус – код, пазначаны са зваротнага боку карты) І КОДЫ З СМС-паведамленняў БАНКА.

Пры размяшчэнні аб’яваў аб продажы тавару на гандлёвых Інтэрнэт пляцоўках (напрыклад, «Куфар» «АУ БАЙ» і інш.), куплі тавараў на такіх пляцоўках:
– здзяйсняйце ўсе дзеянні (зносіны, перавод грошай і інш.) толькі на гандлёвай пляцоўцы;
– па магчымасці ініцыюйце непасрэдна асабістыя («твар у твар» зносіны з патэнцыйнымі пакупніком (прадаўцом) тавара);
– не пераходзіце па спасылках, якія Вам дасылаюць у WhatsApp, Viber і іншыя месэнджэры;
– пры зносінах, НІКОМУ НЕ ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ РЭКВІЗІТЫ СВАЁЙ БАНКАЎСКАЙ КАРТКІ, у т.л. ПРАЗ ІХ УВОД Ў ХОДЗЕ ЗАПАЎНЕННЯ ПРЫ ПЕРАХОДЗЕ ПА ПРАДСТАЎЛЕНЫХ СПАСЫЛКАХ (а таксама ШЛЯХАМ ЗАПАЎНЕННЯ прадстаўленых электронных ФОРМ ДАКУМЕНТАЎ, ЗАЯВАК, ПРАПАНОВАЎ АБ АФАРМЛЕННI ДАСТАЎКI тавару і інш.)

Пры паступленні паведамленняў у мэсэнджэры, сацыяльнай сетцы аб блакіроўцы Вашай банкаўскай карткі ні ў якім разе не пераходзіце па прымацаваных спасылках, нікуды не перасылайце свае дадзеныя. Пры наяўнасці пытанняў, самастойна звярніцеся ў банкаўскую ўстанову у т.л. па ўказаным на банкаўскай картцы тэлефонным нумары.

Таксама звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць даверных зносін з дзецьмі на прадмет выяўлення магчымых фактаў здзяйснення (спроб) у дачыненні да іх сэксуальнага гвалту, іншых супрацьпраўных дзеянняў праз зносіны ў мэсэнджэрах, сацыяльных сетках. Пра вядомыя такія факты паведаміце ў тэрытарыяльны АУС.