Пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”
Па ініцыятыве Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” і УК “Музей гісторыі Магілёва” з 18 па 29 чэрвеня 2024 года ў горадзе Магілёве пройдзе пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”. У пленэры прымуць удзел 8 знакамітых мастакоў, прадстаўнікоў расійскай традыцыйнай мастацкай школы. Творчую групу ўзначаліць Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва ПЁТР СТРОНСКІ.
Мастакі адлюструюць на сваіх палотнах выдатных людзей, знакавыя месцы і падзеі гісторыі нашага горада. У рамках арт-пленэра пройдуць майстар-класы, творчыя сустрэчы, што дасць магчымасць не толькі ўбачыць, як працуюць майстры пэндзля, але і асабіста пагутарыць са знакамітымі мастакамі.
Адкрыццё пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў” адбудзецца 19 чэрвеня 2024 года ў 12:00 у канферэнцзале Музея гісторыі Магілёва (Ленінская, 1а).
Па выніках пленэру 28 чэрвеня ў 14:00 у выставачнай зале (вул. Першамайская 5/1) адбудзецца адкрыццё выставы “Прастора міру і стварэння”, на якой будуць прадстаўлены не толькі работы, створаныя ў Магілёве, але і 25 жывапісных палотнаў перасоўнай выставы патрыятычнага праекта “Знамя Перамогі”, якую прывязуць з сабой у Магілёў расійскія мастакі.
Некаторыя са створаных на пленэры карцін будуць перададзены ў фонды Музея гісторыі Магілёва.