“Ноч музеяў у Ратушы – Ноч муз”
Запрашаемм Вас на “Ноч музеяў”!
17 мая, пачынаючы з 17.00 да 24.00 у музеі будзе адбывацца інтэрактыўная праграма “Ноч музеяў у Ратушы – Ноч муз”. Выбар гэтай тэмы мерапрыемства звязаны з тым, што, як вядома, усе сучасныя музеі паходзяць ад старажытнагрэчаскага “мусейона” (у перакладзе: “дом муз”). Так старажытныя грэкі называлі храмы, прысвечаныя музам – рэлігійныя, культурныя і навуковыя цэнтры.
У нашу інтэрактыўную праграму будуць уваходзіць:
– квест-гульня “Арфей і Эўрыдыка”; супергульня на прыз Магілёўскага гарвыканкама,
– мерапрыемствы “Пад знакам муз”: “Астранамічны арт-ф’южн”; лекцыя гісторыка У. Зарэмскага; тэатральная праграма “Пародыя на Іліаду”; канцэртна-танцавальная праграма; адкрыццё выставы карыкатур Я. Булавы; інтэрактыўная выстава аднаго дакумента (толькі для дарослых).
– на працягу ўсяго мерапрыемства будзе працаваць арыгінальная фотазона, cinema-room, дзіцячы куток. Кожную гадзіну па музеі будуць праводзіцца касцюміраваныя экскурсіі. Таямніцы гарадскога гадзінніка на Ратушы будзе раскрываць яго стваральнік, гадзіннікавы майстар Г. Галоўчык.
Будзе дзейнічаць адзіны білет на Ратушу і Выставачную залу (дзе працуе выстава “Выяві сябе”), які ўключае вольны ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы Ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.
Кошт уваходнага білета на інтэрактыўную праграму – 5 руб. для дарослых, 2,5 руб. для дзяцей і студэнтаў, дзецям да 7 год бясплатна.