Міжнародны навукова-практычны семінар “Перамогу захоўваем у сэрцах народа”.
31 траўня дырэктар Музея гісторыі Магілёва Бяспанскі Сяргей Іванавіч прыняў удзел у Міжнародным навукова-практычным семінары “Перамогу захоўваем у сэрцах народа”, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій. Тэма выступлення “Музей гісторыі Магілёва: пошукавая работа і ахова гістарычнай спадчыны”. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.