Магілёў вачыма гасцей
Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” традыцыйна праходзіць у нашым горадзе з 2017 года. Удзельнікамі пленэру былі жывапісцы з Расіі, Індыі, Турцыі, Македоніі, Арменіі і многіх іншых краін, усяго больш за 60 мастакоў. Мэтай арт-праекта з’яўляецца знаёмства гасцей з гісторыяй нашага старажытнага і адначасова маладога горада, творчае пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне на аснове гэтага жывапісных твораў. Арт-праект 2024 года праходзіць з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. Вынікам гэтага творчага праекта будзе ўрачыстае адкрыццё выставы ў канферэнц-зале Ратушы 17 ліпеня ў 16:00, затым новыя творы, прысвечаныя нашаму любімаму гораду, папоўняць калекцыю “Жывапіс” музея гісторыі Магілёва.