# play Навіны

І рэгіянальнае свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

23 верасня ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца І рэгіянальнае свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі.

У гэты дзень для гасцей свята адкрые свае цудоўныя залы адроджаны помнік архітэктуры класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў – палац Булгакаў, які сёлета адзначае сваё 200-годдзе.

На працягу святочнага дня арганізатарамі падрыхтавана насычаная праграма, адметнасцю якой стане баль у палацы эпохі XIX стагоддзя.

Інфармацыя пра білеты і даведкі па тэлефоне +375 2237 74 846 (Установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей»).

13.00 – 20.00 у рамках музейнай экспазіцыі “Па старонках гісторыі” Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва” прадставіць тэматычную пляцоўку “Магдэбургскае права XVII ст.”, а таксама народная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чараўніцы” УК “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу” прадставіць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 18:00 пачнецца святочная канцэртная праграма “Знаёмімся са спадчынай” з удзелам заслужанага калектыву Беларусі Магілёўскай гарадской капэлы, салістаў Вялікага тэатра Беларусі і Магілёўскай абласной філармоніі, народных і ўзорных творчых калектываў Магілёўскай вобласці. У праграму канцэрта ўвойдуць найлепшыя ўзоры сусветнай і беларускай класічнай музыкі.