Дыялогавая пляцоўка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Ад вытокаў да сучаснасці»
Дыялогавая пляцоўка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Ад вытокаў да сучаснасці» прайшла 6 лютага ў гарадской Ратушы Магілёва.
Пазнаёміцца з культурнай спадчынай Беларусі і падзяліцца вопытам у галіне рэалізацыі маладзёжнай палітыкі сюды з’ехаліся трыццаць прадстаўнікоў Маладзёжнага савета галіновага прафсаюза работнікаў аховы здароўя з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
У мерапрыемстве прыняў удзел лідэр галіновага прафсаюза Вячаслаў Шыла. У якасці ганаровага госця і лектара запрошаны старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.
Вядучы навуковы супрацоўнік УК “Музей гісторыі Магілёва” Алена Марзалюк правяла экскурсію па экспазіцыі музея і пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй горада на Дняпры.