# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.

31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

З 25.08 па 20.09 у Ратушы выстава Дар’і Ягоравай.

25 жніўня ў вежы гарадской Ратушы УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрылася выстава маладой фотамастачкі Дар’і Ягоравай. На выставе прадстаўлены шэраг мастацкіх фота-работ, зробленых на плёнкавы фотаапарат. Чорна-белая палітра абумоўлена канцэпцыяй сучаснай готыкі, якую сваім творчым бачаннем прадстаўляе Дар’я. Выцягнутыя сілуэты, гульні святла і ценяў, арыгінальныя кампазіцыйныя пабудовы дазваляюць пагрузіцца ў настрой фатаграфіі, адчуць намаляваную на фота атмасферу. Важным аспектам работ з’яўляецца фокус на архітэктуру горада Магілёва. Сучасны погляд на класіку, які адказвае на запыт новага пакалення ў строгасці выявы і сур’ёзнасці падачы. Прадстаўленне неа-готыкі ў сферы фатаграфіі ад Дар’і Ягоравай…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава памяці Дзмітрыя Пухоўскага

ПУХОЎСКІ ДЗМІТРЫЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ (17.03.1966, г. Магілёў, Беларуская ССР), беларускі мастак, педагог. Працаваў выкладчыкам малюнка, жывапісу, кампазіцыі ў ДУА «Магілёўская Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў». Удзельнік мастацкіх выставак (1993). Удзельнік і арганізатар міжнародных моладзевых пленэраў сумесна з Магілёўскай Лігай добраахвотнай працы моладзі, міжнародных тэматычных пленэраў для выкладчыкаў і студэнтаў сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў, якія праводзяцца Беларускай грамадскай арганізацыяй «Зялёны крыж», рэспубліканскіх пленэраў для выкладчыкаў мастацкіх школ. Працаваў у жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта. Аддаваў перавагу пленэрнаму жывапісу. Сярод работ: «Партрэт дзяўчынкі», «Зімовы пейзаж», «Касцёл Святога Станіслава, Магілёў», «Цень на снезе»,…

>>>
# play Выставы Навіны

На плошчы Адзінства адкрылася галерэя пад адкрытым небам.

Мастацтва пад адкрытым небам – творчасць, якая аб’ядноўвае. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Адзінства, адкрылася галерэя пад адкрытым небам. Выстава складаецца з двух секцый. Адна з іх – “Магілёў вачыма сяброў”, дзе прадстаўлены больш за 40 мастацкіх работ з відамі г. Магілёва юных жыхароў з гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў г. Магілёва. Удзельнікамі выставы пад адкрытым небам сталі 13 гарадоў, з якімі ў Магілёва склаліся шматгадовыя сяброўскія адносіны – Бранск, Волагда, Грозны, Звянігарад, Краснаярск, Омск, Тула, Табольск, Самара, Санкт-Пецярбург (Фрунзенскі і Колпiнскi раёны),…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”

З 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”, прысвечаны Году міру і стварэння. Гэта штогадовы традыцыйны праект. З 2017 года адбылося пяць пленэраў, у якіх удзельнічалі не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі многіх краін свету. У арт-пленэры 2023 года прымуць удзел мастакі з Расіі, Турцыі, Узбекістана. Беларусь прадставіць Аксана Еўдакіменка, член магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. І зноў новы погляд на Магілёў: працы арт-пленэра гэтага года будуць розныя па тэхніцы і стылі – гэта рэалістычныя пейзажы Юліі Жукавай і Алены Бражуненка, перфомансы…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”

Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары…

>>>