Category: Выставы
Рэпартаж партала Magilev.by з выставы “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”
У 1941 годзе малады нямецкі мастак Вальтэр Віхман быў удзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць Савецкага Саюза. Знаходзячыся на акупаваных тэрыторыях, у тым ліку цяперашняй Беларусі, ён рабіў замалёўкі таго, што яго здзівіла і ўразіла. З 15 чэрвеня 32 працы, на якіх адлюстраваныя Мінск, Магілёў, Бялынічы і Орша 1941 года, могуць убачыць і магілёўцы ў рамках праекта «Беларусь 1941». Ён будзе працаваць па 30 чэрвеня. Больш падрабязна ў рэпартажы партала Magilev.by
>>>28 чэрвеня ў Магілёў прыбудзе мабільная экспазіцыя «Дарогамі памяці»
Дарагія магілёўцы і госці нашага горада! 28 чэрвеня ў дні святкавання 755-годдзя горада Магілёва ў рамках патрыятычнага праекта “дарогамі памяці” ў абласны цэнтр прыбудзе мабільная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны. Мабільны музей размесціцца на пляцоўцы каля гарадской ратушы. Працаваць мабільны музей будзе ў Магілёве ўсяго адзін дзень, усе жадаючыя змогуць бясплатна паглядзець экспанаты, а таксама зрабіць памятныя фота – для гэтага будуць абсталяваныя спецыяльныя фотазоны. У мабільным музеі будуць прадстаўлены 5 раздзелаў, якія раскажуць аб пачатку вайны на тэрыторыі нашай краіны, партызанах і падпольшчыках, юных патрыётах, што…
>>>Часовая экспазіцыя “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”
15 чэрвеня 2022 года ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”. Мастацкая экспазіцыя створана на аснове 32 графічных работ з серыі “Беларусь 1941”, перададзеных у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 2021 г. нявесткай мастака Элізабэт Віхманн. Нямецкі графік і жывапісец Вальтэр Вихманн, будучы маладым мастаком і ўдзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць СССР стаў сведкам жахаў вайны і жудасных пакут людзей. Ён актыўна замалёўваў усё тое, што адбывалася вакол яго: жах, смерць, пакуты, разруху. Дзякуючы хуткаму ўспрыманню навакольнага свету, ён…
>>>Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей»
Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей» адкрылася ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праект праводзіўся ў абласным цэнтры ўжо пяты раз. Удзел у ім прынялі мастакі з Магілёва, Мінска і Масквы. Усе створаныя імі работы прысвечаны Магілёву. – Калі людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў, краін у іншы горад, яны бачаць па-іншаму тое, што мясцовым жыхарам здаецца штодзённым. Гэта новы погляд на звыклыя рэчы, – адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
>>>Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”
З 29 мая па 5 чэрвеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе праходзіць арт-праект, па выніку якога будзе арганизавана выстава карцін мастакоў пад назвай “Магілёў вачыма гасцей”.
>>>